Нарадзіўся:
30 верасьня 1931
Слабада, Лагойскі раён, Менская вобласьць, БССР

Грамадзянства:
Нацыянальны сьцяг Беларусі Беларусь

Род дзейнасьці:
паэт, грамадзкі дзеяч

Гады творчасьці:
з 1946

Не павераць, напэўна, нашчадкі,
Што такія былі ў нас парадкі,
Што дурнілі нас так верхаводы –
Ненавіснікі нашай свабоды,

Нашай мовы, і кнігі, і песні,
Нашых скарбаў і нашых святынь, -
Усяго, што мы ў душах пранеслі
Праз стагоддзяў смяротную стынь.

Як жа сталася, як гэта выйшла,
Што пад выжлаю шчэрыцца выжла,
А пад быдлам скацініцца быдла,
А пад хлусам крыўляецца хлус,

Я - за прагрэс. I сэрцам i душою...

 

Я - за прагрэс. I сэрцам i душою.
Ды i чаму мне не вiтаць прагрэс?
Куды нi глянь - мой край, як сад вясною,
Непазнавальна абнавiўся спрэс.

Адну надзею толькi ў сэрцы маю
(Пра гэта скажа нехта, як пра грэх),
Што родны край i праз вякi пазнаю
Па песнi матчынай... Я - за прагрэс.

Год выдання: