Нарадзіўся:
30 верасьня 1931
Слабада, Лагойскі раён, Менская вобласьць, БССР

Грамадзянства:
Нацыянальны сьцяг Беларусі Беларусь

Род дзейнасьці:
паэт, грамадзкі дзеяч

Гады творчасьці:
з 1946

Не павераць, напэўна, нашчадкі,
Што такія былі ў нас парадкі,
Што дурнілі нас так верхаводы –
Ненавіснікі нашай свабоды,

Нашай мовы, і кнігі, і песні,
Нашых скарбаў і нашых святынь, -
Усяго, што мы ў душах пранеслі
Праз стагоддзяў смяротную стынь.

Як жа сталася, як гэта выйшла,
Што пад выжлаю шчэрыцца выжла,
А пад быдлам скацініцца быдла,
А пад хлусам крыўляецца хлус,

Ах, якая над Гайнай купальская ноч...

 
Ах, якая над Гайнай купальская ноч! Самы раз бы шукаць кветку-папараць, Самы раз уплятаць летуценьні ў вянок, Самы раз белы корань выкапываць! Ды ні гуку над Гайнай – пад цёмным шатром. Толькі зоркі – як вочкі Купаліны. Дзе ж вы, хлопцы, дзяўчаты? Чаму за сялом, Над ракою, агні не запалены? Раскладайце, паліце Купальля агні! Не затым, каб ускрэсла мінуўшчына, А каб лепей убачыць наступныя дні, Да вытокаў душой дакрануўшыся... Раскладайце агні – хай плывуць па рацэ, Можа, ў зыркім сьвятле іх вы ўгледзіце Постаць Янкі Купалы зь кійком у руцэ — Запрасіце яго прысуседзіцца! Ён вас, пэўна, папросіць «Каліну» сьпяваць I, напэўна, ад сьлёз не стрымаецца, Скажа: «Ах жа, якое купальлейка ў вас! Ах, якую вы спадчыну маеце!..»nike sb
Год выдання: