Нарадзіўся:
30 верасьня 1931
Слабада, Лагойскі раён, Менская вобласьць, БССР

Грамадзянства:
Нацыянальны сьцяг Беларусі Беларусь

Род дзейнасьці:
паэт, грамадзкі дзеяч

Гады творчасьці:
з 1946

Не павераць, напэўна, нашчадкі,
Што такія былі ў нас парадкі,
Што дурнілі нас так верхаводы –
Ненавіснікі нашай свабоды,

Нашай мовы, і кнігі, і песні,
Нашых скарбаў і нашых святынь, -
Усяго, што мы ў душах пранеслі
Праз стагоддзяў смяротную стынь.

Як жа сталася, як гэта выйшла,
Што пад выжлаю шчэрыцца выжла,
А пад быдлам скацініцца быдла,
А пад хлусам крыўляецца хлус,

Жыта, сосны і валуны

 
Дзе па роднай зямлі ні крочыў – Скрозь – ад Прыпяці да Дзьвіны – Перш за ўсё мне ласкалі вочы Жыта, сосны і валуны. Дзе ў далёкіх маіх вандроўках Я ні сьніў аб Радзіме сны – Паўставалі ў іх зноў і зноўку: Жыта, сосны і валуны. I па самай высокай мерцы Мне ўжо ясна, што да труны Данясу я не шмат у сэрцы: Жыта, сосны і валуны. О, сябры! Калі нешта значыць Мой усім вам паклон зямны – Хай і цень мой з пагорка бачыць Жыта, сосны і валуны.Kids Running Shoes
Год выдання: