Нарадзіўся:
30 верасьня 1931
Слабада, Лагойскі раён, Менская вобласьць, БССР

Грамадзянства:
Нацыянальны сьцяг Беларусі Беларусь

Род дзейнасьці:
паэт, грамадзкі дзеяч

Гады творчасьці:
з 1946

Не павераць, напэўна, нашчадкі,
Што такія былі ў нас парадкі,
Што дурнілі нас так верхаводы –
Ненавіснікі нашай свабоды,

Нашай мовы, і кнігі, і песні,
Нашых скарбаў і нашых святынь, -
Усяго, што мы ў душах пранеслі
Праз стагоддзяў смяротную стынь.

Як жа сталася, як гэта выйшла,
Што пад выжлаю шчэрыцца выжла,
А пад быдлам скацініцца быдла,
А пад хлусам крыўляецца хлус,

Спадчына (урывак)

 

Часта думаю:
Што, каб не матчына песня?
Чым бы дыхаў?
На холадзе чым саграваўся б?
Папрасімцам, напэўна,
Бадзяўся б па свеце,
Жабраком
Між чужых і радні
Пабіраўся б.
З чым пайшоў бы я ў госці
Да добрых суседзяў?
Чым аддзячыць бы змог
За дары іх ад сэрца?
Хто б мяне
Паміж трох міліярдаў
Разгледзеў?
Хто б мяне распазнаў
І, як роднага б стрэціў?
А цяпер –
Валадар я нязлічаных скарбаў,
І другім не зайздрошчу –
Прызнацца па праўдзе,
І ніхто не пачуе
Ні крыўды, ні скаргаў,
Што не кінуў нічога
Мне ў спадчыну прадзед.
Мне з табою, мой скарб,
На планеце не цесна,
Я з табой –
І вялікі, і здатны,
І дужы.
Я хачу зберагчы цябе,
Матчына песня,
Каб запоўніць табою
Спусцелыя душы!
Я хачу
Пасяліць цябе ў сэрцах
Нашчадкаў,
Каб ніколі мяне
Папракнуць не змаглі,
Каб было перад смерцю
Мне лёгка ад згадкі,
Што я жыў недарэмна
На роднай зямлі.