Нарадзіўся:
30 верасьня 1931
Слабада, Лагойскі раён, Менская вобласьць, БССР

Грамадзянства:
Нацыянальны сьцяг Беларусі Беларусь

Род дзейнасьці:
паэт, грамадзкі дзеяч

Гады творчасьці:
з 1946

Не павераць, напэўна, нашчадкі,
Што такія былі ў нас парадкі,
Што дурнілі нас так верхаводы –
Ненавіснікі нашай свабоды,

Нашай мовы, і кнігі, і песні,
Нашых скарбаў і нашых святынь, -
Усяго, што мы ў душах пранеслі
Праз стагоддзяў смяротную стынь.

Як жа сталася, як гэта выйшла,
Што пад выжлаю шчэрыцца выжла,
А пад быдлам скацініцца быдла,
А пад хлусам крыўляецца хлус,

Родныя дзецi

 

Адступленне трэцяе - гiстарычнае

Мой край, мой рай бульбяна-жытны!
Зеленадолы, залаты!
Як спеў матулі - старажытны,
Як песня любай - малады!

Акіну шлях твой думкай-вокам
З вяршыні сённяшняга дня:
Якая далеч да вытокаў!
Які прасцяг і глыбіня!

Мы шмат і ведаем і помнім
Падзей, раскрытых да драбніц.
Але твой лёс і сёння повен
Неразгаданых таямніц.

Як падлічыў адзін статыстык,
Дык на прасторах на тваіх
Калісь было не менш ста тысяч
Магільных насыпаў старых.

Хоць часу плынь і размывала
Гарбы крутыя тых капцоў,-
Яшчэ іх высіцца нямала,
Прыбраных зеленню кустоў.

А што яны хаваюць-тояць -
Твае магілы-курганы?
I як пачуць нам продкаў споведзь?
I як у іх заглянуць сны?

Даваць парады не бяруся,
А толькі ведаю адно:
Калі ў мінуласць Беларусі
Прасекчы добрае акно.

I паглядзець на ўсё вачыма,
Не замутнёнымі яшчэ -
Не раз і гордасць дойме шчыра,
Не раз і болем апячэ.

I будзе думацца: які ты -
Яшчэ ў прадаўнія часы -
Быў, любы краю, знакаміты
Майстрамі-творцамі красы!

Якіх ты меў на зайздрасць свету
I цесляроў, і маляроў,
I летапiсцаў, і паэтаў,
I музыкантаў-дудароў!

Якой асветай і культурай
Твае здзіўлялі гарады -
Не толькі Полацак ці Тураў,
А й Друцак, зніклы назаўжды!

I будзе думацца: чаму ж ты
Не змог далей свой весці лад?
Калі - пад цяжкім гнётам змусты -
Пайшоў твой лёс на заняпад?

Калі Ўладзімір завалодаў
Сталіцай племя крывічоў
I ўсмерціў князя Рагвалода
Пад скрыжавальны звон мячоў?

Ці пачалася крыўда-ганьба
I над душою здзек-прыгон,
Калі нямудры князь Ягайла
Паквапна сеў на польскі трон?

I будзе думацца: адкуль жа
Набраў ты моцы, сіл жыцця,
Каб уваскрэснуць зноў і мужна
Паўстаць амаль што з небыцця?

Каб, як дзівосная праява
Народнай волі векавой,
I Беларуская дзяржава
На сонца сцяг раўняла свой.

Адкуль? Мы бога не прасілі
Узяць спагадна пад крыло.
Адзінства з доляю Расіі
Зарукай росквіту было.

Сама гісторыя вучыла:
Шануй, народзе, і цані -
Усё, што поіць-жывіць шчыра
Тваёй свабоды карані!

Шануй душу сваю, народзе,
I ўласнай тшмяці не траць,
Каб у нязведанай дарозе
Ахвярай хуткасці не стаць!

Вучы дзяцей яшчэ з пялёнак:
Каб не скаціцца пад адхон -
Хай з курганоў тваіх зялёных
Бяруць у заўтрае разгон.

Хай пачынаюць думкай-марай
Ад тога болю, што прарос
Пад сінявой тваёй бясхмарнай
Напевам сосен і бяроз,

Ад гэных зорак прамяністых,
Што й позна ўноч і рана ўрань -
Гараць, гараць на абелісках -
Куды ні глянь, куды ні глянь!..