Нарадзіўся:
30 верасьня 1931
Слабада, Лагойскі раён, Менская вобласьць, БССР

Грамадзянства:
Нацыянальны сьцяг Беларусі Беларусь

Род дзейнасьці:
паэт, грамадзкі дзеяч

Гады творчасьці:
з 1946

Не павераць, напэўна, нашчадкі,
Што такія былі ў нас парадкі,
Што дурнілі нас так верхаводы –
Ненавіснікі нашай свабоды,

Нашай мовы, і кнігі, і песні,
Нашых скарбаў і нашых святынь, -
Усяго, што мы ў душах пранеслі
Праз стагоддзяў смяротную стынь.

Як жа сталася, як гэта выйшла,
Што пад выжлаю шчэрыцца выжла,
А пад быдлам скацініцца быдла,
А пад хлусам крыўляецца хлус,

На новым вітку

 

Чаго вам хочацца, панове?
Янка Купала

Вось і судзіў нам лёс нанова
Пытанне кінуць у хаўрус:
«Чаго вам хочацца, панове?
Які вас выклікаў прымус?..»

Чаго ім хочацца?.. Ды ясна:
Душу зямлі абрабаваць.
Зрабіць нямой, без мовы ўласнай.
Лягчэй бязмоўнай кіраваць!

Яшчэ, відаць, ідуць падлікі,
Што мала даў народ ахвяр,
Пакуль апошні, найвялікі
Ягоны скарб не ўкраў ліхвяр.

He штось прыватнае, не дробязь,
He асабісты нейчы спрат —
Народа гонар, славу, доблесць
Наважыў сплюндрыць тарбахват.

Таму й гырчыць-рычыць злавесна,
Што не ўдаецца адлучыць
Ад роднай мовы, роднай песні...
Што ж, хай гырчыць! Няхай рычыць!

Якое прагне ён мастацтва
Пакінуць нам (пачом кіло?) —
Народ спазнаў і святатацтва
He ўчыніць, сам сабе назло.

Якую прагне ён асвету
Развесці ў нас (пачом стакан?) —
Народ спазнаў, і ў храм прасветлы
He ўвойдзе богам чыстаган!..

Народ спадману не паддасца,
He ступіць ён у гіблы след.
У кожнай песні, кожнай казцы
Тут лёс яго і запавет!

Ён тут — спакон, ён — на радзіме,
Яму з'язджаць няма куды.
Ён сам заўжды і ў госці прыме,
I дасць прытулак ад бяды.

Народ — ён быў, і ёсць, і будзе!
Таму: спакойна, дзецюкі!
He згіне мова наша ў блудзе!
Яна нам светач — на вякі!