Нарадзіўся:
30 верасьня 1931
Слабада, Лагойскі раён, Менская вобласьць, БССР
Грамадзянства:
Беларусь
Род дзейнасьці:
паэт, грамадзкі дзеяч
Гады творчасьці:
з 1946
Нарадзіўся:
30 верасьня 1931
Слабада, Лагойскі раён, Менская вобласьць, БССР
Грамадзянства:
Беларусь
Род дзейнасьці:
паэт, грамадзкі дзеяч
Гады творчасьці:
з 1946
Не павераць, напэўна, нашчадкі,
Што такія былі ў нас парадкі,
Што дурнілі нас так верхаводы –
Ненавіснікі нашай свабоды,
Нашай мовы, і кнігі, і песні,
Нашых скарбаў і нашых святынь, -
Усяго, што мы ў душах пранеслі
Праз стагоддзяў смяротную стынь.
Як жа сталася, як гэта выйшла,
Што пад выжлаю шчэрыцца выжла,
А пад быдлам скацініцца быдла,
А пад хлусам крыўляецца хлус,

Вітаем Вас на сайце народнага паэта Беларусі Ніла Сымонавіча Гілевіча!
Тут Вы можаце пазнаёміцца з біяграфіяй паэта, а таксама з яго творамі - вершамі пра жыццё, прыроду, дружбу і, безумоўна, каханне, зазірнуць у фотагалерэю, а таксама знайсці шмат іншай карыснай інфармацыі.
Сайт створаны ў межах Нацыянальнага Паэтычнага Парталу.
"Падымiся над бядой i болем,
Калi ты не кволы чалавек... "
Я - не волат. Я бываю кволым.
Часам слёзы блiснуць з-пад павек.
Над сваёй бядой, сваёй загубай
Я ўздымуся... Ды не дай ты бог,
Каб над болем Бацькаўшчыны любай
Я падняцца калi-небудзь мог!
Бомы жаўранкаў у звечарэлым полi...
Бомы жаўранкаў у звечарэлым полi,
Там, дзе студзiць цёплы дол раса,
Дзе з жытнёвых каласоў паволi
Выплывае божая краса.
Для няпрагных - гэтага даволi:
У вар'ята-века вырваць мiг
I паслухаць моўчкi, удваiх,
Бомы жаўранкаў у звечарэлым полi.
Балюча - быць ахвярай нечай...
Балюча - быць ахвярай нечай,
Падсудным злыднем быць - ганебна,
Нялёгка - мерай чалавечай
Караць вiну, хоць i патрэбна.
Якi ж цяжар, якая кара,
Калi, спасцiгшы лёс свой трудны,
Ты сам - суддзя, i сам - падсудны,
I сам - падсуднага ахвяра!
Колькі шуму, колькі смеху:
Дзеда лепім мы са снегу!
Задала зіма работы —
Па двары кацілі ўтрох
I паставілі ля плоту.
Дзед стаіць, хоць і без ног.
Замест рук уткнулі папкі,
Вочы — вугалю кавалкі,
Нос — чарэпак з гладыша,
Барада — шматок кудзелі,
А на лысіну надзелі
Кош замест капелюша.
Ну і дзед! Відаць, яму
Тут стаяць усю зіму.
Будзе ён тут па начах
Наганяць на зайцаў страх,
Каб не бегалі сюды
Сад псаваць наш малады!
Не гаманiце, вербы, не будзiце...
Не гаманiце, вербы, не будзiце,
Не грайце, ветры, у зялёным веццi:
Яна ўсю ноч пракаратала з дзiцем
I задрамала толькi на дасвеццi.
Няхай прыснiцца ёй лясная казка:
Палянка ў пушчы, цiхi гуд чмялiны,
Бяжыць хлапчук, а ў кулачках - малiны.
Не гаманiце ж, вербы, калi ласка.
Што не захочаш ты, каб да цябе
Мая душа ляцела з падарожжа, —
Я не паверу.
Быць таго не можа!
I што сярод натоўпу не мяне
Шукацьмеш ты гарачымі вачыма, —
Я не паверу.
Гэта — немагчыма!
I што адмовішся ад усяго,
Чым мы шчаслівіліся з Божай ласкі, —
Я не паверу.
Гэта — д'ябла казкі!
Што свет дзівосны, створаны для нас,
Для нас жа стане пеклам невыносным, —
Я не паверу.
Гэта — поўны нонсенс!
За тысячы вёрстаў ад дому, ад роднага краю...
За тысячы вёрстаў ад дому, ад роднага краю
Любуюся весняй зарою над стромамi гор:
Там сонца ўзыходзiць - па iм я дакладна звяраю
3 напрамкам Радзiмы напрамак бяссоння майго.
Мiж белых акацый на чорным асфальце намоклым
Дарожка ад сонца - як казачны пас залаты.
Калi па ёй бегчы i бегчы - там недзе, далёка,
У самым пачатку, - насустрач спяшаешся ты.
Якая цяплынь —
Якраз пасярод зімы!
Выйшаў на ганак —
І здалося: дыханне
Адталай раллі пачуў.
На ўзгорку пясчаным цвiце жаўтазель -
На брацкай магiле дзяцей партызанскiх.
Стаю i гляджу, як па кветках зiркастых
Блукае маленства далёкага чмель.
Мы разам раслi тут - пад небам адным:
Смяялiся, плакалi, песнi спявалi...
Той смех спапялiлi, той спеў расстралялi,
А плач - уцалеў: ён у сэрцы маiм.
На крыле самалёта - вясёлкавым адлюстраваннем...
На крыле самалёта - вясёлкавым адлюстраваннем -
Ззяе промень нябачнага сонца, зламаны наўскос,
Ружаватыя воблакi ўнiзе плывуць астравамi
Па сцямнелым ужо акiяне вячэрнiх нябёс.
Нiбы птушкi, што з поўдня ляцяць, мае думкi на момант
Прыпыняюцца дых перавесцi на тых астравах.
На крыле самалёта - апошнi вясёлкавы промень...
Скора ўбачу яго у тваiх вечаровых вачах.
I ў лугах беларускiх, напэўна, цяпер ужо вечар...
I ў лугах беларускiх, напэўна, цяпер ужо вечар:
Дрэмлюць соладка травы, паснулi кусты над крынiцаю.
Спi i ты, як травiнка, а я за цябе па-язычнiцку
Памалюся на неба, на зорак маўклiвае веча.
Пра цябе ды радзiму - адна ў мяне дума i думачка,
Хоць малiтвы маёй ты за даллю далёкай не чуеш
I не знаеш, як горача, як апантана шапчу я:
"Спi, мая лугавая, мая залатая мядуначка!"